Текст песни Я.Поплавская - Калыханка

Все тексты Я.Поплавская
Калыханка "Доўгі дзень"
Словы Г.Бураўкіна
Музыка В.Раінчыка
Доўгі дзень,цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Баю-бай,баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе,казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі,і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты так сама каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Баю-бай,баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай,баю-бай,
Разам з намі засынай.

5 из 5 Оценок: 4.
Взято с https://alllyr.ru/lyrics/song/155168-ya-poplavskaya-kalyhanka/

Популярные песни Я.Поплавская

Telegram БОТ для поиска песен