Текст песни Я нарадзіўся тут - Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Все тексты Я нарадзіўся тут
Нацыянальны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі.
Музыка — Уладзімера Тэраўскага. Словы — Макара Краўцова.
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

3 из 5 Оценок: 3.
Взято с https://alllyr.ru/lyrics/song/165101-ya-naradz-sya-tut-my-vyydzem-shchylnym-radam/

Популярные песни Я нарадзіўся тут

Telegram БОТ для поиска песен