Текст песни Сяржук Сокалаў-Воюш - Фронт!

Все тексты Сяржук Сокалаў-Воюш
Айчына, сьветлы вобраз твой -
Нязьменны наш маяк!
Хай цемра ладзіць нам канвой,
Я добра бачу, як
Працяг суседняга пляча
Жыве ў маім плячы,
I людажэрам крумкачам
Нас не перамагчы!
Фронт! Фронт! Фронт! -
Ён маё і тваё абуджэньне,
Ён народу майго Адраджэньне
Фронт! Фронт! Фронт!
Там сталініст, там бюракрат -
Рабы старых ідэй.
Яны ствараюць штурматрад -
Вандэі ўсіх вандэй.
Яны вядуць сьмяротны бой -
Ярлык, дубінка, газ,
I не валодаюць сабой,
Пачуўшы наш адказ!
Я цьвёрда веру ў свой народ,
Абуджаны ад сну -
Вясны адчуўшы надыход,
Вітае ён вясну.
Якія б беды не былі
Запомні добра ты -
Каб жыць і выжыць на зямлі
У Фронт яднай шыхты!

3 из 5 Оценок: 4.
Взято с https://alllyr.ru/lyrics/song/181387-syarzhuk-sokala-voyush-front/
Telegram БОТ для поиска песен