Текст песни Сяр ук Сок ў- ою - М н г К iноўск г

Все тексты Сяр ук Сок ў- ою
Дзецюкі! Хіба здушылі ў вашых душах прагу волі?
Ці братамі, што ў магіле, нехта вымаліў патолю?
Ці спынілі вас у лёце, дзідай ськінуўшы на травы?
Ці на сьлізкім павароце з панталыку зьбіў няправы?
Да вясны дажыць патрэбна, да вясны, да вясны.
Душы зноўку прагнуць бою, грудзі — вольных вятроў.
Што з таго, што сьвіткай зрэбнай ледзь прыкрытыя яны,
Як пад кожнай сьвіткай тою сэрцы мужных ваяроў.
Хай звярэе цар у шале, хай у шале цар лютуе,
Мы пазбавім сэрцы жалю, мы сваю зямлю ўратуем,
Мы крывёй і мазалямі зможам іхніх благародзій,
Зможам тых, хто маскалямі называюцца ў народзе.

Толькі шыбеніцы рукі, чорнай шыбеніцы.
Дацягнуліся да шыі і не здрадзілі, не!
Упіліся, бы гадзюкі, бы цярновыя вянцы,
Потым войкнулі нямыя і застылі, як у сьне.
Што з таго, што я загінуў? Касінэрам меней стала,
І ўсяго, а над Айчынай не паменшала навала.
Дык ухопім разам зброю, спляжым зьвера, зьнішчым зьвера,
Каб зьвінелі над зямлёю песьні вольных касінэраў.
Беларусь, мая матуля, Беларусь, Беларусь,
Заквітней чароўнай краскай, паланіўшы абшар.
Ні пятлі, ні здраднай кулі не скарыўся твой Кастусь —
Касінэр адвечны Яська, што з-пад Вільні гаспадар.

3 из 5 Оценок: 6.
Взято с https://alllyr.ru/lyrics/song/181392-syar-uk-sok-oyu-m-n-g-k-ino-sk-g/

Популярные песни Сяр ук Сок ў- ою

Telegram БОТ для поиска песен