Текст песни Зьміцер Вайцюшкевіч - Я Нарадзіўся Тут

Все тексты Зьміцер Вайцюшкевіч
Я нарадзіўся тут -
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут -
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
Я нарадзіўся тут -
У краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут -
У краіне сотняў парушаных храмаў.
Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.
Я нарадзіўся тут,
Дзе білет у адзін бок -
гэта шанец для тых, хто ня згодны.
Я нарадзіўся тут,
Я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут,
Таму гэта - мая краіна.
Я нарадзіўся тут -
На пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны.

Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.
Я нарадзіўся тут,
Дзе нараджацца было небясьпечна.
Я нарадзіўся тут,
Дзе ўсе да усяго прывыкаюць, але мне гэта недарэчна.
Я ведаю, што
Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазельля й палыну
Ўзыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.
Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.
І я буду жыць тут,
І я буду жыць тут,
І я буду жыць тут,
Я буду жыць тут.

5 из 5 Оценок: 10.
Взято с https://alllyr.ru/lyrics/song/189459-zm-cer-vaycyushkev-ch-ya-naradz-sya-tut/

Популярные песни Зьміцер Вайцюшкевіч

Telegram БОТ для поиска песен