Текст песни Nord Wolf - Марш БКА

Все тексты Nord Wolf
Ідуць жаўнёры - беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады
Пераламаць усе прымусы
Што ім няслі вякі, гады
Няхай больш ворагі ня сьмеюць
Сваю нам волю накідаць
Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць
Іх рукі моцныя дзяржаць
А песьня льецца над палямі
Вон гадаўё з нашай зямлі
Вы нашу кроў пілі вякамі
Сьмерць вам, вы век свой аджылі!
Ідуць жаўнёры і сьпяваюць
Дзяўчатам сэрцы б'юць мацней
Праменьні сонца ў зброі зьзяюць
Яны ідуць далей, далей...
З іх не адзін у вёсцы роднай
Пакінуў мілую сваю
Яе пагляд у начы халоднай
Яму прыпомніцца ў баю
Як птушка, думка ўдаль нясецца
Дзе хата родная, дзе плуг.
І ён бясстрашна ўперад рвецца
Каб біць бандытаў, валацуг
Ідуць жаўнёры - беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады
Пераламаць усе прымусы
Што ім няслі вякі, гады.
Сьцяг бел-чырвона-белы вольны
У сэрцы кожнага із іх.
Жаўнёр Краёвай Абароны
На варце стаў правоў сваіх
А песьня льецца над палямі
Вон гадаўё з нашай зямлі
Вы нашу кроў пілі вякамі
Сьмерць вам, вы век свой аджылі!

4 из 5 Оценок: 11.
Взято с https://alllyr.ru/lyrics/song/187995-nord-wolf-marsh-bka/

Популярные песни Nord Wolf

Telegram БОТ для поиска песен